Турыстычны аўтобус, ілюстрацыйнае фота / 5koleso.ru
Адказнасць за бяспеку дзяцей, якія едуць за мяжу ў складзе арганізаваных груп, нясуць арганізатары паездкі і суправаджальнікі групы.
Такія меры прадугледжаныя новай урадавай пастановай. Яе 20 жніўня падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Два месяцы таму, 17 чэрвеня, аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі трапіў пад дронавую атаку ў Бранскай вобласці РФ. Аўтобус ехаў у расійскі Геленджык. Пацярпелі восем чалавек, загінула жонка аднаго з трэнераў Вікторыя Гарошка.
Пасля гэтага інцыдэнту Аляксандр Лукашэнка заклікаў забараніць паездкі дзяцей за мяжу без дзяржаўнага нагляду і дазволу. У МЗС Беларусі спярша заявілі пра безумоўнае выключэнне паездак беларусаў у зоны канфліктаў і баявых дзеянняў. А пазней у ведамстве сказалі, што беларусы мусяць самі вызначаць, наколькі ім бяспечна ездзіць у розныя рэгіёны Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут