Адчуванне, што гэта аперацыя зацягнулася — Лукашэнка пра вайну РФ ва Украіне

05/05/2022 - 10:33
Аляксандр Лукашэнка / АР

Аляксандр Лукашэнка не меркаваў, што вайна Расіі ва Украіне будзе такой працяглай. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю Associated Press.  

"Я недастаткова пагружаны ў гэтую праблему, каб сказаць, ці ідзе яна па плане, як кажуць рускія, ці як я гэта адчуваю. Хачу яшчэ раз падкрэсліць, у мяне такое адчуванне, што гэтая аперацыя зацягнулася", — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, у Расіі забаронена выкарыстоўваць словы "вайна" ў дачыненні да дзеянняў расійскай арміі ва Украіне. У расійскай версіі рэальнасці яе армія праводзіць ва Украіне "спецыяльную ваенную аперацыю".

Лукашэнка таксама заявіў амерыканскім журналістам, што Украіна "правакуе Расію", а Беларусь выступае за мір.

"Мы катэгарычна не прымаем ніякай вайны. Мы рабілі і робім цяпер усё, каб вайны не было. Дзякуючы вашаму пакорнаму слузе, гэта значыць мне, перамовы паміж Украінай і Расіяй пачаліся", — пахваліўся Лукашэнка.

Журналісты спыталі яго аб чарговых вучэннях беларускай арміі, якія пачаліся на гэтым тыдні. Лукашэнка сказаў, што гэтыя вучэнні нікому не пагражаюць.

"Больш за тое, мы не можам пагражаць — мы ведаем, хто нам супрацьстаіць, таму развязваць нейкі канфлікт, нейкую вайну тут, на Захадзе, абсалютна не ў інтарэсах беларускай дзяржавы. Так што Захад можа спаць спакойна", — сказаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі