Гітарыста "Ляпіса Трубяцкога" Руслана Уладыку пахавалі пад Мінскам (фота)

21/01/2020 - 14:44

21 студзеня адбылося пахаванне аднаго з заснавальнікаў гурта "Ляпіс Трубяцкі" Руслана Уладыкі

Адпяванне легендарнага гітарыста гуртоў "Ляпіс Трубяцкі" і Trubetskoy прайшло ў пасёлку Прывольны ў царкве Святога Мікалая Цудатворцы. А пахавалі яго ў вёсцы Абчак. Развітацца з гітарыстам "Ляпісаў" прыйшлі яго блізкія і сябры. 

Музыку збілі ўлетку 2019 года. Паўгода ён праляжаў у коме. Памёр Руслан Уладыка 19 студзеня 20202 года ва ўзросце 45 гадоў. 

У Мінску працягваецца суд па збіцці музыкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі