Ад збораў на дроны да тролінгу прапаганды: пра гэта і не толькі — з BalaganOff

03/10/2024 - 07:06

Зміцер Лукашук і Аляксандр BalaganOff Рыкаў / Еўрарадыё

Папулярны ў беларусаў украінскі блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў хоць і перастаў рабіць стрымы з беларускімі палітыкамі і экспертамі, з беларускай павесткі не сышоў. Ён па-ранейшаму робіць амаль штодзённыя выпускі, прысвечаныя падзеям у Беларусі, аналізуе трэшовыя заявы як Лукашэнкі, так і яго прапагандыстаў. Завочныя пікіроўкі Балаганава з Турам ды Азаронкам, у якіх да ўкраінскага блогера асаблівая “сімпатыя”, — асобны жанр у блогерстве. Але апроч гэтага Аляксандр працягвае дапамагаць беларускім добраахвотнікам і УСУ.

Што сёння найперш патрэбнае на фронце ваярам і ці гатовыя людзі па-ранейшаму данаціць? Чаму яго так любіць лукашэнкаўская прапаганда і якія змены ён заўважае ў стаўленні Лукашэнкі да Украіны? Як змяняюцца настроі ва ўкраінскім грамадстве адносна вайны і ці гатовыя ўкраінцы на перамовы на ўмовах Масквы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі