9 канцэртаў і фэстаў восені, якія варта не прапусціць

13/09/2016 - 12:58

Пасля бурлівага і гарачага на падзеі лета музычнае жыццё Беларусі толькі пачынае раскачвацца. Але ўжо сёння ў афішы ёсць мерапрыемствы, да якіх можна далучыцца.

16-18 верасня ў сталіцы пройдзе Minsk Festival 2016. Гэта класная падзея, падчас якой у горадзе адбудзецца мноства цікавых канцэртаў, выставаў, а таксама фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brasil. Уваход на ўсе івэнты вольны. Каб вызначыцца, куды пайсці, можна паглядзець праграму тут.

28 верасня стартуе любімы мінчукамі, шосты па ліку міжнародны тэатральны фестываль "ТЕАРТ".  Ён працягнецца ажно да 20 кастрычніка, але разнявольвацца не варта: квіткі на спектаклі хутка заканчваюцца. Праграма фэсту складаецца з трох частак: беларускі шоўкейс "Belarus Open", міжнародная і дадатковыя праграмы. Спектакляў будзе 22, а пройдуць яны на 11 пляцоўках Мінска. Адкрые фэст спектакль незалежнага тэатральна-музычнага праекта "З жыцця насякомых" Святланы Бень і Дзмітрыя Багаслаўскага. 6 кастрычніка пачнецца міжнародная частка "ТЕАРТ’у" з шэрагам крутых спектакляў ад крутых аўтараў. Расклад можна паглядзець на сайце івэнту.


Даведкі: +375 17 392 29 54.

 

Dakh Daughters падчас леташняга "ТЕАРТу"

28 верасня раім развеяцца аматарам джазу: у межах праекта "Джазавы мост" у Мінск завітае нямецка-беларускі музыка Леон Гурвіч разам са спявачкай Лаў Ньюкірк. Гледачу прадставяць праграму "Амерыканскія майстры" і новае прачытанне музыкі Дзюка Элінгтана, Майкла Дэвіса, Дэйва Брубека.


Пачатак у 19.00 у Палацы прафсаюзаў. 


Квіткі: 25-60 рублёў.


Даведкі: 227 05 87, 227 01 79 (каса)

Фота: socnews.by

30 верасня ў клубе Re:Public выступіць Noize MC. Выступ расійскай зоркі падчас "Року за Баброў" паказаў, што песні гурта беларусы ведаюць на памяць, а самога Івана абажаюць.

Арганізатары канцэрта абяцаюць, што рэпер выканае ў Мінску свае самыя актуальныя песні. 


Пачатак: 20.00. Квіткі на танцпол каштуюць 45, за столікам — 65 рублёў.


Даведкі: +375 29 110 35 35

6 кастрычніка ў сталічным Prime Hall выступіць прымадонна грузінскай музыкі Ніно Катамадзэ разам з вялікім аркестрам N пад кіраўніцтвам Нікалоза Рачвэлі. Музыкі прэзентуюць новы альбом спявачкі "Yellow", а таксама выканаюць хіты з кружэлак White, Black, Blue, Red, Green. 


Пачатак у 20.00. Квіткі на шоу дарагія: ад 65 да 120 рублёў.


Даведкі: +375 29 851 77 06, +375 44 551 7706.

 

Фота: horoshiy-vkus.biz.ua

7 кастрычніка ў вялікай зале філармоніі нямецкая скрыпачка Вівіян Хагнер на скрыпцы Страдывары сыграе ў суправаджэнні East-West Chamber Orchestra пад кіраваннем Расціслава Крымера. Выступ адбудзецца ў межах Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, які пачнецца 30 верасня і працягнецца да 11 кастрычніка. 


У праграме — скрыпічны канцэрт Моцарта. Падтрымае скрыпачку Меліціна Станюта.  


Пачатак у 19.00. Квіткі ад 26 да 74 рублёў (праўда, усё да 59 рублёў ужо раскуплена).


Даведкі: +375 (29) 1 463 463

Фота: www.concertgebouw.nl

15 кастрычніка чакаецца вяртанне на сцэну зоркі канца 90-х — гурта "Мантана" на чале з Алесяй Берулава. Спявачка восем гадоў не выходзіла на сцэну, аднак у выніку прыняла прапанову маладых музыкаў — фанатаў колішняй "Мантаны" — і зноў занялася музыкай. Выступ абноўленага гурта адбудзецца ў бары Coyote у 20.00.


Квіткі: 20-25 рублёў. 


Даведка: +375 29 190 66 66 

 

5 лістапада гурт J:морс аб'яднаецца з прэзідэнцкім аркестрам і сыграе свае лепшыя песні ў Палацы Рэспублікі. Думаем, гэта будзе цікава. 


Квіткі ад 30 да 60 рублёў.


Даведка:  229 90 39, 229 90 04.

 

У гэты ж дзень, 5 лістапада, у Варшаве прагучыць беларускі "Партызан Рок" пры ўдзеле фрагманаў беларускага музычнага “партызанскага” руху: "Крамбамбулі", Brutto&Lyapis, "Дзецюкоў". Падтрымаюць калег польскія “партызаны” Hanba


Квіток на канцэрт у варшаўскім клубе Progresja каштуе 60 рублёў. Беларусам абяцаюць на мерапрыемства зрабіць бясплатныя візы.


Даведка: (25) 526 84 14

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі