Ад каранавіруса ў Кітаі памёрлі ўжо амаль 2600 чалавек

24/02/2020 - 05:28

За 23 лютага ў Кітаі ад пнеўманіі, выкліканай каранавірусам, у Кітаі памёрлі 150 чалавек, было зарэгістравана 409 новых выпадкаў заражэння. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя КНР.

Агулам за ўвесь час эпідэміі было пацверджана 77 150 выпадкаў заражэння каранавірусам. 24 734 чалавек дактарам удалося вылечыць, а 2592 памерлі. 

Паведамляецца таксама, што чатыры кітайскія правінцыі абвясцілі пра зніжэнне ўзроўню пагрозы захворвання на каранавірус. Правінцыі Юньнань і Гуйчжоў панізілі ўзровень з першага (самага высокага) узроўню да трэцяга, а правінцыі Гуаньдун і Шансі — да другога. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі