Ад цеплавых удараў за тры тыдні пацярпелі 208 беларусаў

12/07/2021 - 13:39

За тры тыдні (з 21 чэрвеня) да медыкаў са скаргамі на цеплавыя ўдары звярнуліся 208 чалавек, 54 з іх былі шпіталізаваныя, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Сярод пацярпелых ад наступстваў гарачага надвор'я — 68 дзяцей і 140 дарослых. Шпіталізаваныя былі 30 дарослых і 24 дзіцяці.

Дарэчы, на гэтым тыдні спякотнае надвор'е захаваецца. Таму спецыялісты нагадваюць, што высокая тэмпература можа абвастрыць хранічныя захворванні, а ў шэрагу выпадкаў — прывесці да перагрэву арганізма і рэзкага пагаршэння здароўя.

У спякоту рэкамендуецца шмат піць, каб пазбегнуць абязводжвання арганізма. З напояў варта выбіраць простую ваду, бо газаваныя напоі з цукрам кепска спатольваюць смагу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі