Яўген Магда / Еўрарадыё
Вынікам перамоў паміж Украінай, Расіяй і ЗША стала дамоўленасць пра абмен вялікай колькасцю палонных — ад тысячы да паўтары тысяч чалавек. І, здавалася б, усё. Але насамрэч “хвалі” ад тых двух перамоўных дзён працягваюць разыходзіцца. І вось стала яшчэ вядома, што ЗША прапаноўвалі Зяленскаму выхад УСУ з Данбаса наўзамен сяброўства Украіны ў НАТА, вырашана, што Еўропа будзе на аднолькавых правах з іншымі прадстаўлена на далейшых перамовах. А вось пра Беларусь як патэнцыйную пляцоўку для перамоў ніякіх згадак няма. Затое беларусаў узгадваюць у сувязі з базай “Міратворац”, куды за апошні час былі ўнесены як тэнісістка Арына Сабаленка, так і журналіст Еўрарадыё Тарас Тарналіцкі.
Якіх яшчэ вынікаў перамоў паміж Украінай і Расіяй варта чакаць? Ці будзе падчас сустрэчы кіраўнікоў Кітая, ЗША і Расіі ўздымацца тэма Украіны і чым гэта можа быць небяспечна для Лукашэнкі? Ці здарыцца “Мінск-3” і, калі раптам так, ці будзе гэта на карысць Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут