Ад +15 па паўночным усходзе да +26 па паўднёвым захадзе будзе ў чацвер у Беларусі

16/09/2026 - 14:41

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 17 верасня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па захадзе, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль, месцамі па паўднёвым усходзе будзе толькі 6-8 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад +15 градусаў па паўночным захадзе да +26 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу, 18 верасня, уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень — пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы пераважна па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні — ад слабога да ўмеранага, удзень месцамі — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 5-11 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе будзе да 13 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +16...+22 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі