Абвінавачанне запатрабавала для сенатара Ганны Шарэйка 2,5 гады турмы

20/05/2016 - 09:41

Абвінавачанне запатрабавала асудзіць сенатара Ганну Шарэйку на 2,5 гады зняволення. Таксама пракуратура патрабуе пазбавіць яе права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных функцыяў тэрмінам на пяць гадоў. Апроч таго, абвінавачанай хочуць прысудзіць штраф у 150 базавых велічынь, паведамляе БЕЛТА.

Судовы працэс па справе чальца Савета Рэспублікі і генеральнага дырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганны Шарэйка ідзе з 22 лютага. Сёння ў Вярхоўным судзе адбываецца чарговае судовае пасяджэнне.

Сярод абвінавачаных па справе яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку блізкі сябар Шарэйка — літоўскі бізнесмен Вальдэмарас Норкус.

Шарэйка абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі пры выбары пастаўшчыка прэміксаў для бройлераў. Дзеянні абвінавачаных нанеслі шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, хоць пракурор і прызнаў абсуднасць матэрыяльнай шкоды па справе.

Ганна Шарэйка знаходзіцца пад вартай ад жніўня 2014 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі