Абвешчаны збор сродкаў, каб падтрымаць сям'ю палітвязня Паўла Белавуса

30/12/2021 - 18:26

Беларуская рада культуры абвясціла збор сродкаў на падтрымку заснавальніка Symbal.by, палітвязня Паўла Белавуса і яго сям'і.

Белавуса затрымалі 15 лістапада, некалькі разоў яму прысуджалі адміністрацыйны арышт, а потым выставілі падазрэнні па крымінальнай справе паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Павел Белавус — адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар "Арт Сядзібы", арт-менеджар, стваральнік крамы Symbal.by, адзін з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР.

"Паколькі Павел застаецца за кратамі, яго сям'я — жонка Кацярына і двое малых дзетак Сафія і Мірон — аказаліся ў нялёгкім фінансавым становішчы. Неабходныя сродкі на адваката і на іншыя выдаткі, звязаныя з утрыманнем пад вартай", — адзначаюць у Беларускай радзе культуры.

Пералічыць сродкі можна па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі