Абраны сцяганосец беларускай дэлегацыі на адкрыцці Алімпіяды

12/07/2016 - 08:52

Абраны сцяганосец беларускай спартыўнай дэлегацыі на адкрыцці XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. Як інфармуе БЕЛТА, ім стаў 48-гадовы Сяргей Мартынаў, стралок з вінтоўкі.

Капітанам беларускай каманды будзе алімпійскі чэмпіён у веславанні на байдарках і каноэ 34-гадовы Аляксандр Багдановіч. Сёння ў Мінску праходзіць урачыстая цырымонія провадаў беларускіх алімпійцаў. Цырымонія адкрыцця летніх Гульняў адбудзецца 5 жніўня на знакамітым стадыёне "Маракана". Асноўныя кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы для ўдзелу ў Алімпіядзе выканалі 144 беларускіх спартсмены ў 25 відах спорту.

Сяргей Мартынаў. Фота: БЕЛТА
Аляксандр Багдановіч. Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі