Абраная прадстаўніца Украіны спявачка MARUV на "Еўрабачанне" не паедзе

25/02/2019 - 18:54

Абраная прадстаўніца Украіны спявачка MARUV (Ганна Корсун) на "Еўрабачанне" не паедзе. Пасля працяглых перамоў яна адмовілася падпісваць кантракт з "Суспільним" (вяшчальнікам). Апошні патлумачыў гэта тым, што не было знойдзена агульнага рашэння "наконт місіі прадстаўніка Украіны на міжнародным конкурсе песні". Бо гэты спявак мусіць "стаць культурным амбасадарам Украіны і даносіць не толькі ўласную музыку, але таксама стаць выразнікам думкі украінскага грамадства ў свеце", інфармуе hromadske.ua.

Сама MARUV гаворыць, што ўмова адмовы ад канцэртаў у Расіі не была прынцыповай. Яна не пагадзілася з іншымі ўмовамі дамовы. "Я — грамадзянка Украіны, плачу падаткі і шчыра люблю Украіну, — кажа спявачка. — Але не гатовая выступаць з лозунгамі, ператвараючы сваё знаходжанне на конкурсе ў прома-акцыі нашых палітыкаў. Я — музыкант, а не біта на палітычнай арэне".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі