Абаронцы Курапатаў прэзентавалі базу дадзеных па рэстаране "Поедем поедим"

11/10/2018 - 10:10

11 кастрычніка ў Мінску абаронцы Курапатаў прэзентавалі базу дадзеных па рэстаране "Поедем поедим". Яны лічаць, што байкот працуе, бо забаўляльная ўстанова не карыстаецца папулярнасцю. У сярэднім штодня ў яе прыязджае 9 наведвальнікаў. У базе таксама прадстаўленыя дадзеныя па персанале рэстарана, яго пастаўшчыках.

База была створаная за 130 дзён варты, якую актывісты грамадскіх і палітычных арганізацый вядуць каля ўстановы. Яны патрабуюць закрыцця рэстарана, які працуе каля народнага мемарыяла: у часы сталіншчыны ў Курапатах расстрэльвалі нявінных людзей.

Агулам абаронцы адсядзелі за кратамі 115 сутак і атрымалі штрафаў на 20 000 рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі