Абарона Калеснікавай і Знака абскардзіць прысуд на працягу 10 дзён

06/09/2021 - 12:56
Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе​ / sb.by

Абарона Марыі Калеснікавай і Максіма Знака мае намер абскардзіць прысуд у Вярхоўным Судзе на працягу 10 дзён.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, Мінскі абласны суд прызнаў каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыю Калеснікаву і юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака вінаватымі і прысудзіў да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Калеснікава будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага, Знак — узмоцненага рэжыму.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі