Чытаць болей: Ціханоўская ў ААН гаварыла пра дыпламатычныя каналы для абмену зняволенымі
Пакт прынялі 193 члены Генасамблеі ААН. У ім утрымліваюцца абяцанні хутчэй рухацца да дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця і выконваць абяцанні, узятыя ў рамках Парыжскага пагаднення па клімаце. А яшчэ ў ім гаворыцца аб ліквідацыі карэнных прычын канфліктаў і паскарэнні выканання абавязкаў у сферы правоў чалавека.
Па словах Рычарда Гоўэна, дырэктара крызіснай групы ААН, па некаторых пунктах ёсць даволі канкрэтныя прапановы. Напрыклад, просьба да генеральнага сакратара ААН правесці агляд стану міратворчых місій.
"Іншыя прапановы, напрыклад, абяцанне працаваць над ядзерным раззбраеннем, на жаль, уяўляюць сабой хутчэй рытарычныя разважанні, чым канкрэтныя прапановы", — сказаў Гоўэн.
Вось яшчэ адзін пункт на карце, за якім трэба сачыць
Гэты панядзелак стаў днём, які прынёс найбольш смерцяў для Лівана з моманту заканчэння Грамадзянскай вайны ў 1990 годзе. У выніку ізраільскіх удараў у краіне ўжо загінула 558 чалавек, і сярод іх 50 дзяцей. Тысячы людзей бягуць з паўднёвых рэгіёнаў краіны, дарога на Бейрут заблакаваная.
Трансгранічныя атакі паміж Ізраілем і "Хезбалой" працягваюцца. Школы ў памежных раёнах зачыніліся. У Ліване некаторыя з іх выкарыстоўваюць як часовыя прытулкі.
Ізраіль кажа, што хоча ліквідаваць пагрозу з боку "Хезбалы" і вярнуць перамешчаных жыхароў на поўнач Ізраіля. "Хезбала" заяўляе, што супрацьстаіць ізраільскай агрэсіі і дзейнічае ў знак салідарнасці з палестынцамі ў сектары Газа.
А ў свеце перажываюць, што ўсё гэта можа выліцца ў поўнамаштабны рэгіянальны канфлікт.
Кошка vs жанчына
Афганскія кошкі маюць больш свабоды, чым афганскія жанчыны, сказала галівудская актрыса Мэрыл Стрып.
"Кошка можа сесці на ганак і адчуць на сваім твары сонечныя прамяні, яна можа ганяцца за вавёркай у парку", — заявіла Стрып у панядзелак на тэматычным мерапрыемстве ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Прадстаўнік Талібану адказаў Стрып, што ў Афганістане "вельмі паважаюць" жанчын і "ніколі не будуць параўноўваць іх з кошкамі". У мінулым месяцы ўрад Талібану прадставіў новы набор "законаў аб маралі".