ААН: цяпер у Газе няма ніводнага бяспечнага месца

04/11/2023 - 07:34

Сектар Газа, 3 лістапада / Фадель Сенна/AFP/Getty Images

ААН усё менш можа зрабіць для жыхароў Газы, якія спрабуюць выжыць, піша BBC.

"Давайце казаць максімальна прама: цяпер у Газе няма бяспечнага месца", — кажа Томас Ўайт з агенцтва ААН па справах палестынскіх уцекачоў.

У пятніцу прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што спынення агню ў сектары Газа не будзе, пакуль не будуць вызваленыя ўсе ізраільскія закладнікі.

Ізраіль пачаткаў бамбаваць сектар Газа пасля таго, як ХАМАС забіў больш за 1,4 тыс. чалавек у Ізраілі і выкраў яшчэ больш за 200 чалавек. Міністэрства аховы здароўя Газы (ім кіруе ХАМАС), паведамляе, што з той пары ў сектары было забіта больш за 9 тыс. чалавек.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен абмяркоўвае магчымасць увесці так званыя гуманітарныя паўзы – кароткія перапынкі ў баявых дзеяннях, каб даць магчымасць даставіць дапамогу туды, дзе яна патрэбна. Прыкладам, падвезці паліва ў шпіталі і іншыя ключавыя аб'екты на поўдні сектара Газа. І, магчыма, спрыяць вызваленню закладнікаў. Ізраіль пакуль не пагадзіўся на гэту прапанову і катэгарычна супраць паставак паліва ў Газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі