9 снежня долар патаннеў на 1 рубель, еўра вырас на 97

09/12/2015 - 09:39

У сераду, 9 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 1 рубель — да 18 259, курс еўра вырас на 97 рублёў — да 19 936, курс расійскага рубля вырас — з 263,29 да 264,07 беларускага.

У выніку, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,26%.

Нагадаем, што у аўторак, 8 снежня, курс долара ўмацаваўся на 85 рублёў — да 18 260, курс еўра вырас на 146 рублёў — да 19 839, курс расійскага рубля панізіўся — з 265,22 да 263,29 беларускага.

Фота: wired.co.uk

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі