84 чалавекі на адно працоўнае месца. Статыстыка сайтаў па пошуку працы

15/03/2017 - 12:59

Згодна з дадзенымі Белстата, на канец студзеня ў Беларусі на 100 заяўленых вакансій прыходзіўся 101 беспрацоўны, зарэгістраваны ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Для параўнання, год таму такіх было 173 чалавекі. Беспрацоў'е амаль пераможанае! Можна радавацца і адкаркоўваць шампанскае. Калі не заходзіць на папулярныя сайты пошуку працы. Там лічбы зусім іншыя, і замест шампанскага можна схапіцца за галаву.

Напрыклад, згодна са статыстыкай сайта Praca.by, на 196048 рэзюмэ ёсць толькі 6295 вакансій. Гэта значыць, у сярэднім 31 чалавек на адну вакансію.

Дадзеныя сервісу Jobs.tut.by ад афіцыйнай статыстыкі адрозніваюцца яшчэ больш ― 1392125 рэзюмэ і ўсяго 16659 вакансій. Гэта 84 чалавекі на адно працоўнае месца.

Каб супакоіцца, заходзім на сайт Агульнарэспубліканскага банка вакансій. Там усё яшчэ лепш, чым у Белстата ― 2547 рэзюмэ на 43122 працоўныя месцы. 17 вакансій на чалавека, ёсць з чаго выбраць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі