8 лістапада ў Беларусі чакаюцца невялікія дажджы ў некаторых раёнах

07/11/2017 - 14:09

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 8 лістапада. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер будзе слабы.

Слупок тэрмометра ноччу і раніцай пакажа ад -1 да +4 градусаў. У другой палове дня чакаецца 3-8 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі