Валянціна Логвін
У абноўленым "спісе экстрэмістаў", які складае МУС, з'явілася імя 76-гадовай Валянціны Логвін.
Гэта ўраджэнка Чарнігаўшчыны, фізіёлаг, кандыдат біялагічных навук, у мінулым яна была дацэнткай універсітэта фізкультуры.
Жанчыне выставілі шэраг палітычных абвінавачанняў:
— ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці);
— ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі);
— чч. 1-2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Вядома, што ёй прысудзілі "хатнюю хімію". У дакуменце МУС пазначана, што "судзімасць не пагашаная".
Валянціна Логвін узначальвала Цэнтр украінскай культуры "Січ" у Мінску. У 2023-м яго ліквідавалі. На той час у шэрагах арганізацыі налічвалася каля 20 сяброў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут