Дзіця, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
За 2025 год у Мінску 72% дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), знялі з уліку. Прычынай называюць нармалізацыю сітуацыі, паведамляе дзяржагенцтва "Мінск-Навіны".
Тым не менш у Мінску 2132 дзіцяці выхоўваюцца ў 1212 сем'ях, дзе чыноўнікі зарэгістравалі паказчыкі СНС. Асноўнымі прычынамі называюць п'янства бацькоў, іх асацыяльны лад жыцця, жорсткае абыходжанне з дзецьмі.
Летась было прызнана, што 334 дзіцяці патрабуюць дзяржаўнай абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут