71-гадовую лекарку асудзілі на 3770 рублёў штрафу нібыта за БЧБ-вопратку

26/03/2021 - 11:31

71-гадовую лекарку з 46-гадовым стажам працы Святлану Яцкову асудзілі на 3770 рублёў штрафу нібыта за БЧБ-вопратку. Яе абвінавацілі ў "пікетаванні". Рашэнне вынесла суддзя Марына Фёдарава, паведамляе тг-канал @viasnanazirae.

Яцкову затрымалі 25 сакавіка каля кінатэатра "Кастрычнік". У Савецкім РУУСе на жанчыну склалі пратакол паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП: была апранутая ў БЧБ-вопратку, а на рукаве нібыта віселі БЧБ-стужачкі. На судзе Святлана Яцкова патлумачыла, што вярталася з працы і каля кінатэатра да яе падышоў малады чалавек у чорнай форме. Ён спытаў: "Што гэта ты так вырадзілася?". Па словах Яцковай, ніякіх бел-чырвона-белых стужачак на ей тады не было.

25 сакавіка, у Дзень Волі, у Беларусі затрымалі сотні людзей, у пятніцу над імі праходзяць суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі