6 верасня ў Беларусі знізіўся курс долара

06/09/2017 - 13:26

У сераду, 6 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9293 да 1,9242 беларускага рубля, а вось курс еўра працягвае рост — з 2,2929 да 2,2960. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3543 беларускага (у аўторак — 3,3354).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,23%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 5 верасня курс долара ЗША павыялічыўся з 1,9251 да 1,9293 беларускага рубля, а курс еўра вырас з 2,2903 да 2,2929 рубля. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі