6 лютага ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

06/02/2017 - 11:18

У панядзелак, 6 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9267 да 1,9121 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0724 да 2,0557 рубля. Курс расійскай валюты вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2563 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2492).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,28%.

Як інфармуе Еўрарадыё, у пятніцу, 3 лютага, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9344 да 1,9267 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0875 да 2,0724 рубля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі