6 кастрычніка ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

06/10/2017 - 12:23

У пятніцу, 6 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9629 да 1,9684 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,3103 да 2,3017. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4102 беларускага (у чацвер — 3,4112).

Як інфармавала Еўрарадыё, на бягучым тыдні курс долара ў нашай краіне вырас толькі 3 кастрычніка, у іншыя дні ён зніжаўся. Курс еўра вырас ў аўторак і сераду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі