57-гадовы Марадона зрабіў прапанову 28-гадовай сяброўцы

27/07/2018 - 08:16

Старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона зрабіў прапанову сваёй сяброўцы Росіа Алівэ, піша nn.by са спасылкай на Mirror. Ён падарыў дзяўчыне на 28-ы дзень нараджэння брыльянтавы пярсцёнак.  

Дзяўчына раней таксама прафесійна гуляла ў футбол. Паведамляецца, што на прапанову 57-гадовага Марадоны выйсці замуж яна адказала згодай. 

"Я шчаслівая, бо праводжу свой апошні дзень нараджэння ў якасці незамужняй дзяўчыны, — сказала імянінніца. — Мае мары сёння і заўсёды — шчасліва жыць разам з Дыега".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі