55 крамаў і кавярняў Бабруйска часова зачынілі ў сувязі з каранавірусам

02/06/2020 - 12:19

За красавік і травень санітарныя службы праверылі ў Бабруйску 270 аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу. У 144 з іх былі выяўленыя парушэнні, паведаміла "Вечернему Бобруйску" загадчыца аддзялення гігіены харчавання занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Парамонава.

Парушэнні звязаныя з неналежнымі супрацьэпідэмічнымі мерапрыемствамі. Спецыялісты выявілі праблемы з санітарным станам памяшканняў, недахоп мыйных і сродкаў дэзінфекцыі, адсутнасць антысептыкаў, недахоп сродкаў індывідуальнай абароны для работнікаў. У крамах не было разметкі для дыстанцыі паміж наведвальнікамі. Да таго ж, не ва ўсіх крамах і кавярнях правяралі самапачуванне работнікаў перад пачаткам змены, не праводзілі дадатковыя ўборкі.

У выніку дзейнасць 55 крамаў і кавярняў прыпынілі да ліквідацыі парушэнняў. За невыкананне прадпісанняў санстанцыя склала 5 пратаколаў і аштрафавалаі 6 адказных асоб.

За выяўленыя парушэнні на бабруйскіх рынках санстанцыя вынесла тры прадпісанні і чатыры рэкамендацыі па іх ліквідацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі