У чацвер у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, парывісты вецер

04/10/2017 - 20:45

5 кастрычніка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны да парывістага, днём у асобных раёнах моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра складзе ад 5 да 10 градусаў цяпла. Удзень чакаецца +9...+14 градусаў.

Кароткачасовыя дажджы ўдзень чакаюцца, дарэчы, і 6 кастрычніка. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі