4 кастрычніка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

04/10/2019 - 13:00

Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют. 

Курс долара ЗША панізіўся з 2,0830 да 2,0739 беларускага рубля. Еўра патаннеў з 2,2798 да 2,2772 беларускага рубля. Пайшоў наніз і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1942 беларускага рубля (у чацвер — 3,1995).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,27%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі