31 студзеня ў Беларусі курсы долара і еўра крыху знізіліся

31/01/2017 - 10:19

У аўторак, 31 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9357 да 1,9356 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0723 да 2,0703 рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2224 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2173).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у  панядзелак, 30 студзеня, курс долара знізіўся — з 1,9394 да 1,9357 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0699 да 2,0723.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі