300 тысяч чалавек патрабуюць пакараць Рамаса, які нанёс траўму Салаху

28/05/2018 - 06:57

300 тысяч чалавек патрабуюць пакараць капітана мадрыдскага "Рэала" Серхіа Рамаса, які нанёс траўму нападаючаму "Ліверпуля" Махамеду Салаху. Гэты непрыгожы інцыдэнт адбыўся ў фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У адным з эпізодаў Рамас захапіў руку Салаха, пасля чаго яны разам упалі. У выніку нападаючы "Ліверпуля" атрымаў траўму пляча і быў заменены ўжо на 30-й хвіліне. Гэта безумоўна паўплывала на ход гульні, якую "Рэал" у выніку выйграў з лікам 3:1. Махамед Салах можа не паспець аднавіцца да футбольнага чэмпіянату свету, які летам пройдзе ў Расіі (праўда, міністр спорту Егіпта заявіў, што на аднаўленне спатрэбіцца 2 тыдні). Сам футбаліст абяцае паехаць на сусветнае першынство.

На платформе Change.com пад петыцыяй, у якой патрабуецца ад УЕФА і  FIFA пакараць Рамаса, падпісаліся сотні тысяч чалавек. Адзначаецца, што брудная гульня футбаліста "Рэала" не адпавядае духу футбола. І падобнае адбываецца не ўпершыню. І, відаць, будзе працягвацца, калі Серхіё Рамаса не пакараюць.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі