3 лютага ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

03/02/2017 - 10:29

У пятніцу, 3 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9344 да 1,9267 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0875 да 2,0724 рубля. Курс расійскай валюты вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2492 беларускага рубля (у чацвер — 3,2240).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,12%.

Як інфармуе Еўрарадыё, у чацвер, 2 лютага, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9365 да 1,9344 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0881 да 2,0875.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі