29 лістапада з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 134 чалавекі

30/11/2021 - 07:27

За панядзелак, 29 лістапада, з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 134 чалавекі, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.

Двух грамадзян Украіны затрымалі за дапамогу нелегальным мігрантам.

Учора памежнікі выдалі 33 пастановы аб выдаленні з тэрыторыі Польшчы.

Паведамляецца таксама, што групы агрэсіўных замежнікаў фарсіравалі мяжу на ўчастках у Мельніку і Шудзялаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі