25 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

25/09/2017 - 12:33

У панядзелак, 25 верасня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9366 да 1,9394 беларускага рубля. А вось курс еўра пайшоў наніз — з 2,3198 да 2,3094. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3718 беларускага (у пятніцу — 3,3604).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.

Як перадавала Еўрарадыё, 22 верасня курс долара ЗША панізіўся — з 1,9457 да 1,9366 беларускага рубля, а курс еўра вырас — з 2,3140 да 2,3198. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі