25 дактароў запісалі зварот да грамадзян Беларусі

04/04/2020 - 10:42
Скрыншот з відэа

25 дактароў розных спецыялізацый запісалі зварот да грамадзянаў Беларусі. У ім яны распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі каранавіруса, каб засцерагчыся ад захворвання самім і зберагчы блізкіх.

Лекары просяць дапамогі. Але не фінансавай. Яны хочуць, каб кожны з нас зразумеў, што мы можам быць крыніцамі інфекцыі і перадаць хваробу іншым, нават калі ў нас саміх няма ніякіх сімптомаў.

Дактары хочуць, каб мы адказна ставіліся да сваіх дзеянняў.

Паглядзіце, тут усяго тры хвіліны відэа. І пакажыце сваім сябрам. Гэта можа дапамагчы выратаваць іх і іх блізкіх.

Дактары рэкамендуюць:

— максімальна абмежаваць стасункі з іншымі людзьмі;
— не хадзіць у госці да сваякоў сталага веку, бацькоў; не пасылаць да іх дзяцей;
— пераканаць бацькоў у тым, што яны павінны застацца дома; забяспечыць іх усім неабходным;
— пазбягаць месцаў збору людзей; не хадзіць у кіно, тэатры, рэстараны;
— за прадуктамі пасылаць толькі аднаго чалавека з сям'і, ці ўвогуле скарыстацца службамі дастаўкі;
— не звяртацца да дактароў без крайняй неабходнасці;
— з прыкметамі прастуды не ісці ў паліклініку, а застацца дома і лячыць захворванне як звычайную прастуду; калі стан пагаршаецца — тэлефанаваць свайму доктару ці выклікаць хуткую;
— часцей мыць рукі; выкарыстоўваць санитайзеры;
— не чапаць твар рукамі; чхаць і кашляць ў хустку ці згін локця;
— не панікаваць — стрэс пагаршае імунітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі