24 красавіка дзень народзінаў палітзняволенай Марыі Калеснікавай

24/04/2023 - 10:38
Палітзняволеная Марыя Калеснікава / Reuters

24 красавіка дзень народзінаў палітзняволенай Марыі Калеснікавай. Ёй споўніўся 41 год. Калеснікава знаходзіцца ў няволі з верасня 2020-га.

Марыя Калеснікава — прафесійны музыкант. У 2020-м яна стала каардынатаркай штаба Віктара Бабарыкі, пасля ўдзельнічала ў паездках па Беларусі разам са Святланай Ціханоўскай і Веранікай Цапкала, увайшла ў кіраўніцтва Каардынацыйнай рады.

Калеснікаву затрымалі ў верасні 2020 года: яна парвала на мяжы свой пашпарт, адмовіўшыся выязджаць ва Украіну. У верасні 2021-га яна была асуджана на 11 гадоў зняволення (яе прызналі вінаватай у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання"). У пачатку 2022 года Марыя Калеснікава была пераведзена ў гомельскую жаночую калонію № 4.

"Менавіта ты дала мне і тысячам беларусаў веру ў тое, што нават самыя цяжкія выпрабаванні нам па плячы",піша Ціханоўская.

Адрас палітзняволенай: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Калеснікава Марыя Аляксандраўна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі