$2,3 трлн ці 43 тысячы тон золата — генпракурор падлічыў, колькі страціла БССР

22/02/2023 - 09:36
Пасля "пераразліку" сума істотна павялічылася / pixabay.com

$2,3 трлн ці 43 тысячы тон золата — генпракурор РБ Андрэй Швед падлічыў, колькі страціла БССР. Такую шкоду нанеслі падчас вайны нацысты. І гэта яшчэ не ўсё, кажа Швед, бо не ўлічаны вываз культурных каштоўнасцяў. Летам 2021-га ён ацэньваў шкоду толькі на 500 млрд долараў.

Генпракурор падкрэсліў, што міжведамственная працоўная група, створаная ўрадам, правяла "пераразлік шкоды". Праз 78 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Што ўлады збіраюцца рабіць далей з гэтымі лічбамі, Андрэй Швед падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў не ўдакладніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі