22 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра працягнулі зніжэнне

22/12/2016 - 11:27

У чацвер, 22 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9577 да 1,9496, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0372 да 2,0356. Знізіўся і курс расійскага рубля: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2015 беларускага рубля (у сераду — 3,2040).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,20%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 21 снежня, курс долара ЗША знізіўся з 1,9723 да 1,9577, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0484 да 2,0372.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі