22 сакавіка аднавіўся суд над Віктарам Бабарыкам

22/03/2021 - 07:00

22 сакавіка ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска аднавіўся працэс над Віктарам Бабарыкам. Перапынак быў абвешчаны 23 лютага. Прычынай называлася захворванне аднаго з членаў складу суда. Пра перапынак у судзе Бабарыка даведаўся толькі праз тры дні, калі яго ў СІЗА КДБ наведаў адвакат.

Працягваецца агучванне абвінавачвання (агулам яно займае 340 старонак, крымінальная справа складаецца з 112 тамоў).

Суд па справе топ-менеджараў "Белгазпрамбанка" пачаўся 17 лютага. Экс-старшыню праўлення гэтага банка Віктара Бабарыку абвінавачваюць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Ён сваёй віны не прызнае.

Бабарыка прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. Крымінальную справу распачалі пасля рашэння Віктара Бабарыкі балатавацца ў прэзідэнты.

Хаця суд абвешчаны адкрытым, акрэдытавалі на яго толькі праўладных і расійскіх журналістаў.

У справе 8 фігурантаў. Топ-менеджараў банка Сяргея Шабана, Аляксандра Ільясюка, Кірыла Бадзея, Дзмітрыя Кузьміча, Аляксея Задойку, Сяргея Дабралета абвінавачваюць "у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры". Заснавальніка ТАА "Актыўлізінг" Віктара Кабяка абвінавачваюць "у даванні хабару ў буйным памеры".

З шасцю абвінавачанымі "заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве". На здзелку са следствам не пайшлі Бабарыка і Задойка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі