Ілюстрыцыя да стрыма / калаж Еўрарадыё
Былыя беларускія палітвязні напісалі адкрыты ліст да лідараў еўарапейскіх краін, у якім заклікалі ЕС далучыцца да намаганняў ЗША і стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі.
"Просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Мінскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю", — гаворыцца ў лісце, падпісаным Віктарам Бабарыкам, Марыяй Калеснікавай, Вольгай Лойка, Марфай Рабковай, Марынай Золатавай, Людмілай Чэкінай, Андрэем Аляксандравым і іншымі.
Хто быў ініцыятарам ліста і чаму частка палітвязняў пра яго не ведала? Ці пачуюць еўрапейскія палітыкі крык беларускіх палітвязняў? Ці не стане дакумент падставай для новага канфілікту ўнутры дэмсілаў у выгнанні?
Вялікі стрым з удзелам Вольгі Лойка, Уладзя Лабковіча, Юрыя Дракахруста, Валерыя Кавалеўскага, Франка Вячоркі і іншых глядзіце ў 14:00 па Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут