Першы хатні матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" правядзе 2 верасня з ніжнекамскім "Нафтахімікам". Ён адбудзецца на "Мінск-Арэне", паведамляе клубная прэс-служба. Поўны каляндар з'явіцца ў чацвер. Для мінскіх дынамаўцаў чэмпіянат стане 12-м.