2 лютага ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

02/02/2017 - 11:40

У чацвер, 2 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9365 да 1,9344 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0881 да 2,0875 рубля. Курс расійскай валюты вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2240 беларускага рубля (у сераду — 3,2113).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 1 лютага, курс долара ЗША вырас — з 1,9356 да 1,9365 беларускага рубля, павысіўся і курс еўра — з 2,0703 да 2,0881.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі