16 снежня курс долара вырас на 20 рублёў, курс еўра знізіўся на 144

16/12/2015 - 09:58

У сераду, 16 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 20 рублёў — да 18 310, курс еўра знізіўся на 144 і складае 20 045 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 258,26 да 259,87 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,07%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 15 снежня, курс долара знізіўся на 13 рублёў — да 18 290, курс еўра вырас на 143 — да 20 189, курс расійскага рубля знізіўся — з 260,35 да 258,26 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі