15 тон мяса з Беларусі для Казахстана знайшлі ў Санкт-Пецярбургу

11/02/2022 - 15:57

Амаль 15 тон мяса з Беларусі для Казахстана знайшлі ў Санкт-Пецярбургу. Як паведамляе прэс-служба Паўночна-Заходняга мытнага ўпраўлення РФ, кошт прадукцыі складае 3 млн 100 тысяч расійскіх рублёў (больш за 40 тысяч долараў).

Высветлілася, што грузавік, які паводле дакументаў, мусіў ехаць з Беларусі ў Казахстан, чамусьці застаўся ў Расіі ды яшчэ паехаў на поўнач. У Санкт-Пецярбургу адбылася выгрузка ялавічыны.

Адзначаецца, што "мяса буйной рагатай жывёлы" лічыцца ў Расіі "стратэгічна важным таварам" і ў яго дачыненні дзейнічае забарона на ўвоз на тэрыторыю РФ (у кіроўцы быў дазвол толькі на транзіт). Распачата крымінальная справа аб кантрабандзе.

sztu.customs.gov.ru
sztu.customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі