12 ліпеня ў Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, шквалісты вецер

11/07/2017 - 20:32

У сераду, 12 ліпеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, шквалісты вецер (да 15-20 метраў за секунду). Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. У начныя гадзіны прагназуецца ад +14 да +20 градусаў, у дзённыя гадзіны — 21-26 цяпла, у Гомельскай вобласці — да +28.

У ноч з аўторка на сераду таксама будуць складаныя ўмовы надвор’я. У Мінску і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы, вецер ўзмоцніцца з парывамі 15-20 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі