У сераду, 11 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 8 рублёў — да 17 648, курс еўра знізіўся на 5 — да 18 958 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 273,86 да 273,28 беларускага.
Такім чынам, беларускі рубель ўмацаваўся да кошыка валют на 0,08%.
Нагадаем, што ў аўторак, 10 лістапада, курс долара знізіўся на 1 рубель — да 17 640, курс еўра знізіўся на 18 — да 18 963 рубля, курс расійскага рубля вырас з 272,58 да 273,86 беларускага.
Фота: tsn.ua