1 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

01/12/2016 - 10:59

У чацвер, 1 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,9795 да 1,9627 беларускага, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1033 да 2,0815. Курс расійскага рубля сёння вырас, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0771 беларускага рубля (у сераду — 3,0343).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,24%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 30 лістапада, курс долара ЗША вырас — з 1,9719 да 1,9795 беларускага, курс еўра таксама вырас — з 2,0902 да 2,1033.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі