1 красавіка стартуе футбольны чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе

01/04/2016 - 05:16

У пятніцу, 1 красавіка, стартуе футбольны чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе. У сталіцы на стадыёне ФК "Мінск" сустрэнуцца "Іслач" і "Нафтан", пачатак у 18.30. Адзначым, што клуб з Наваполацка толькі ўчора атрымаў ліцэнзію для ўдзелу ў першынстве.

Іншыя матчы 1-га тура пройдуць 2 і 3 красавіка. У суботу сустрэнуцца брэсцкае "Дынама" (клуб толькі ўчора атрымаў ліцэнзію) і БАТЭ (пачатак у 14.00), "Белшына" і "Крумкачы" (14.30), "Славія" і "Слуцк" (16.00), "Тарпеда-БелАЗ" і мінскае "Дынама" (17.00), "Гарадзея" і "Шахцёр" (17.00), "Мінск" і "Віцебск" (19.00).

У нядзелю, 3 красавіка, у Гродне мясцовы "Нёман" прыме мікашэвіцкі "Граніт", пачатак а 16-й гадзіне.

Каляндар чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе можна пабачыць тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі