Пілот праекта пакажуць на фестывалі "Паўночнае ззянне" / Скриншот видео
З’явіўся тызер новага серыяла Андрэя Кашперскага і Міхаіла Зуя "Свінгеры", які распавядае пра эмігрантаў, што ніяк не могуць дамовіцца пра сумесную секс-вечарыну. Пра гэта піша канал “Священный Белавуд”.
На пяты год сумеснай працы Кашперскі і Зуй вырашылі змяніць тэматычны кірунак і ўзяліся рэалізаваць сваю даўнюю ідэю — камедыйны серыял пра беларускіх эмігрантаў.
Ідэя праекта прыйшла аўтарам яшчэ ў Мінску, да эміграцыі, падчас распрацоўкі нярэалізаванага з-за пачатку вайны ва Украіне серыяла "Тут быў Ленін" і прапрацоўкі канцэпцыі "Працэсаў".
Пілот "Свінгераў" пакажуць у лістападзе 2025 года ў межах фестывалю "Паўночнае ззянне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут